Аб працы интэрактыўнай пляцоўкі «Раз, два, тры — набіванку збяры!»

Усё лета ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я працавала інтэрактыўная пляцоўка для маленькіх наведвальнікаў “Раз, два, тры — набіванку збяры!” у рамках аўтарскага праекта “Полацкая набіванка” пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры.

Інтэрактыўная пляцоўка карысталася вялікай папулярнасцю: дзеці ў займальнай гульнёвай форме знаёміліся са старажытным рамяством — набіванкай па тканіне. Займальным мерапрыемства стала і для дарослых гасцей музея. Наведвальнікі акуналіся ў атмасферу творчасці і даведваліся шмат новага пра рамяство набіванкі з дапамогай такіх гульняў, як лато, пазлы, крыжыкі-нулікі і інш.

Інтэрактыўная пляцоўка «Раз, два, тры – набіванку збяры!» будзе працаваць далей. Прыходзьце ў Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я — тварыце, гуляйце і адкрывайце для сябе дзіўны свет набіванкі ўсёй сям’ёй!

385