Імпрэза да Міжнароднага дня сем’яў «Гісторыя сям'і і сямейныя гісторыіі»


Імпрэза да Міжнароднага дня сем’яў

“Гісторыя сям’і і сямейныя гісторыі”

15 мая 2024 года, а 18-й гадзіне

Штогод, 15 мая, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень сем’яў. На жаль, большую частку жыцця Максім Багдановіч пражыў удалечыні ад бацькаўшчыны і ўласнай сям’і не паспеў стварыць. У адрозненне ад сына Адам Ягоравіч Багдановіч імкнуўся да сямейнага шчасця, нягледзячы на трагічныя абставіны жыцця, упарта будаваў сямейнае гняздо.

Супрацоўнікі музея Максіма Багдановіча актыўна працуюць над стварэннем радаводнага дрэва паэта, штогод выяўляюць новыя дакументы да гісторыі сям’і. Шукаюць самі і з дапамогай сяброў – прафесійных генеолагаў і аматараў, і хацелі б падзяліцца знаходкамі з вамі.

Падчас імпрэзы:

  • вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Мышкавец прэзентуе сямейную гісторыю “Другое шчасце Адама Багдановіча”;
  • даследчыца роду Рэутаў Вікторыя Пільнік пазнаёміць з цікавымі сямейнымі гісторыямі, адкажа на пытанні гасцей пра першыя крокі ў генеалогіі.

Кошт – 5 руб.

Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

+375 17 355 22 95

148

Ещё в этом музее сегодня